Правільныя многавугольнікі

       АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ

Вучні павінны правільна ўжываць тэрміны і выкарыстоўваць паняцці:

правільны многавугольнік,

акружнасць, круг, сектар, сегмент.

Вучні павінны ведаць:

азначэнні: правільнага многавугольніка; сектара і сегмента круга;

формулы: для знаходжання радыуса апісанай і   радыуса   ўпісанай   акружнасцей   па зададзенай старане правільнага трохвугольніка, чатырохвугольніка, шасцівугольніка; даўжыні акружнасці і плошчы круга;

тэарэму пра акружнасць, апісаную каля правільнага многавугольніка і пра акружнасць, упісаную ў правільны многавугольнік;

алгарытмы знаходжання: даўжыні дугі дадзенай акружнасці па градуснай меры гэтай дугі; плошчы сектара дадзенага круга па градуснай меры яго дугі; радыуса апісанай і радыуса ўпісанай акружнасцей правільнага n-вугольніка, зададзенага яго стараной;

алгарытмы пабудовы наступных правільных многавугольнікаў, упісаных у дадзеную акружнасць: правільнага трохвугольніка, правільнага чатырохвугольніка, правільнага шасцівугольніка.

Вучні павінны ўмець:

знаходзіць: радыус акружнасці, апісанай каля правільнага n-вугольніка; радыус акружнасці, упісанай у правільны n-вугольнік; даўжыню дугі зададзенай акружнасці; плошчу сектара зададзенага круга;

ужываць паказаныя тэарэмы і формулы да рашэння задач на вылічэнне і доказ;

будаваць пры дапамозе цыркуля і лінейкі ўпісаныя ў дадзеную акружнасць правільныя трохвугольнік, чатырохвугольнік, шасцівугольнік;

рашаць практыка-арыентаваныя задачы і задачы з міжпрадметным зместам, аналізаваць і даследаваць атрыманыя вынікі.




                       
            Адкрыты ўрок                                              Прэзентацыі

                         

                                           Дыдактычны матэрыял                         

Комментариев нет:

Отправить комментарий