Упісаныя і апісаныя акружнасці

         АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ

Вучні павінны правільна ўжываць тэрміны і выкарыстоўваць паняцці:

упісаная і апісаная акружнасці;

упісаны і апісаны многавугольнікі.

Вучні павінны ведаць:

азначэнні: апісанай і ўпісанай акружнасцей трохвугольніка (многавугольніка); упісанага і апісанага чатырохвугольнікаў (многавугольнікаў);

формулы: радыуса акружнасці, апісанай каля прамавугольнага трохвугольніка; радыуса акружнасці, упісанай у прамавугольны трохвугольнік; плошчы трохвугольніка (апісанага многавугольніка) S = pr;

уласцівасці і прыметы ўпісанага чатырохвугольніка, апісанага чатырохвугольніка;

тэарэмы: пра акружнасць, апісаную каля трохвугольніка; пра акружнасць, упісаную ў трохвугольнік;

Вучні павінны ўмець:

даказваць тэарэмы: пра акружнасць, апісаную каля трохвугольніка; пра акружнасць, упісаную ў трохвугольнік; пра ўласцівасць упісанага чатырохвугольніка; пра ўласцівасць апісанага чатырохвугольніка;

выводзіць формулы: радыуса акружнасці, упісанай у прамавугольны трохвугольнік; плошчы трохвугольніка (апісанага многавугольніка) S = pr;

ужываць тэарэмы для рашэння задач на вылічэнне і доказ;

будаваць упісаную і апісаную акружнасці трохвугольніка пры дапамозе цыркуля і лінейкі;

рашаць задачы на пабудову, практыка-арыентаваныя задачы, задачы з міжпрадметным зместам, аналізаваць і даследаваць атрыманыя вынікі.




                       
            Адкрыты ўрок                                              Прэзентацыі

                         

                                           Дыдактычны матэрыял                         

Комментариев нет:

Отправить комментарий