Суадносіны ў прамавугольным трохвугольніку

      АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ

Вучні павінны правільна ўжываць тэрміны і выкарыстоўваць паняцці:

сінус, косінус, тангенс, катангенс вострага вугла; праекцыя катэта на гіпатэнузу;

рашэнне прамавугольнага трохвугольніка.

Вучні павінны ведаць:

асноўную трыганаметрычную тоеснасць: sin2a + cos2a = 1;

значэнні сінуса, косінуса, тангенса і катангенса вуглоў 30°, 45°, 60°;

формулы: якія звязваюць сінус, косінус, тангенс і катангенс аднаго і таго ж вугла: ; якія звязваюць сінусы і косінусы вуглоў, якія дапаўняюць адзін аднаго да 180°: sin (180° – a) = sin a; cos (180° – a) = – cos a; плошчы трохвугольніка: ; плошчы паралелаграма: S = ab sin a;

алгарытмы рашэння прамавугольнага трохвугольніка;

тэарэму пра сярэдняе прапарцыянальнае (сярэдняе геаметрычнае) у прамавугольным трохвугольніку.

Вучні павінны ўмець:

даказваць тэарэму пра сярэдняе прапарцыянальнае (сярэдняе геаметрычнае) у прамавугольным трохвугольніку;

выводзіць формулу плошчы трохвугольніка ;

знаходзіць: значэнні трыганаметрычных функцый вуглоў ад 0° да 180°, кратных 30°, 45° і 60°; стораны і вуглы прамавугольнага трохвугольніка па вядомых старанах і вуглах;

рашаць практыка-арыентаваныя задачы і задачы з міжпрадметным зместам, аналізаваць, даследаваць атрыманыя вынікі.




                       
            Адкрыты ўрок                                              Прэзентацыі

                         

                                           Дыдактычны матэрыял                         

Комментариев нет:

Отправить комментарий